Важныя гістарычныя падзеі ў фільме «Утварэнне КНР»
  2009-11-12 09:56:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гістарычнай кінаэпапеі «Утварэнне КНР», якая выйшла на экраны Кітая 19 верасня 2009 году, распавядаецца аб сітуацыі Кітая ў перыяд - ад завяршэння антыяпонскай вайны ў 1945 годзе да пярэдадня ўтварэння КНР у 1949 годзе. Фільм зняты ў гонар 60-годдзя з дня ўтварэння КНР. У фільме таксама расказваецца пра шлях утварэння КНР і Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (НПКСК). А камерцыйныя поспехі гэтага фільма забяспечвае мноства суперзорак, у тым ліку, Тан Гацян, Чжан Голі, Лі Ляньцзе (Джэці Лі), Джэкі Чан, Чжан Цзыі і інш, усяго 172 зоркі. Для гледачоў, якія нарадзіліся ў 50-60-х гадах ХХ стагоддзя, гісторыя нараджэння КНР знаёмая не па кнігах. Яны ідуць у кінатэатры, каб успомніць тыя гістарычныя падзеі. А гледачоў, якія нарадзіліся ў 80-90-я гады ХХ стагоддзя, прыцягвае як сам фільм, так і суперзоркі, якіх яны любяць. У гэтым сэнсе, фільм «Утварэнне КНР» з'яўляецца сапраўдным усенародным кіно, падыходзіць для пажылых, маладых і людзей сярэдняга ўзросту.

У гэтай карціне сканцэнтраваны шэраг гістарычных падзей, пачынаючы з перамоў у Чунціне ў 1945 годзе да ўтварэння Новага Кітая ў 1949 годзе. Пяцігадовая гісторыя намаляваная ў двухгадзінным фільме, давайце крыху пазнаёмімся з гістарычнымі падзеямі, паказанымі ў гэтым фільме.

У фільме «Вялікае ўтварэнне КНР» у асноўным распавядаецца аб 4 важных гістарычных падзеях:

Першая: перамовы ў Чунціне.

28 жніўня 1945 г, напярэдадні капітуляцыі Японіі, па запрашэнні Чан Кайшы старшыня КПК Мао Цзэдун прыбыў у горад Чунцін на мірныя перамовы з гамінданаўскім урадам. 10 кастрычніка 1945 г. пасля правядзення 43-дзённых цяжкіх перамоваў прадстаўнікі Гаміндана і КПК падпісалі «Пагадненне 10-га кастрычніка».

Другое: другі пленум ЦК КПК 7-га склікання

У сакавіку 1949 у вёсцы Сібайпо адбыўся Другі пленум ЦК КПК 7-га склікання, які мае вялікае гістарычнае значэнне. На дадзеным пленуме было сфармулявана рашэнне аб пераносе цэнтра цяжкасці работы партыі з сельскай мясцовасці ў гарады.

Трэцяе: Ваенны парад у аэрапорце Сіюань

25 сакавіка 1949 г. у аэрапорце Сіюань горада Пекін адбыўся ўрачысты вайсковы парад. Гэта быў першы маштабны парад пасля стварэння народнай арміі Кітая.

Чацвёртае: НПКСК

21 верасня 1949 г. у зале "Хуайжэньтан" ва ўрадавай рэзідэнцыі "Чжуннаньхай" у Пекіне ўрачыста адбылося першае пленарнае пасяджэнне НПКСК, якоя выконвае функцыі ВСНП.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040