|
Свята Цінмін з'явілася і пачало распаўсюджвацца ў эпоху Чжоу. Па заходнім календары яно адзначаецца праз 105 дзён пасля зімовага сонцастаяння – 5-га красавіка. Два іерогліфы ЦІНМІН абазначаюць словы «чысціня і яснасць».
| |
Гэты перыяд вельмі цесна звязаны з селькагаспадарчай вытворчасцю. Ёсць прыказка: «Да і пасля Цінміна саджай гарбузы і высявай фасолю». Цінмін ідзе пасля зліўных дажджоў. Яны напояць маладыя расліны, таму трэба не марудзіць, выкарыстаць вясенні час для ўзворвання. Калі прыходзіць Цінмін, тэмпература паветра пачынае павышацца, павялічваецца колькасць дажджоў (ападкаў). Гэта самы спрыяльны сезон для пасадкі раслін і вясенняга ворыва.
| |
Свята Цінмін – гэта дзень памінання памерлых, таму кожная кітайская сям'я ў поўным складзе наведвае могілкі . У гэты дзень да памерлых сваякоў прыносяць кветкі, запальваюць курыльныя палачкі, даглядаюць могілкі, паляць ахвярныя грошы. Калі ж хтосьці са сваякоў не мае магчымасці наведаць сямейныя могілкі, то прынята на свята пакланяцца продкам на адлегласці. У сучасным Кітаі ў гэты дзень праводзяць урачыстыя мерапрыемствы ў памяць аб загінуўшых героях, ускладаюць вянкі на іх магілы.
| |
Звычаі, звязаныя са святам Цінмін
| |
|
|
Карцінкі, прысвечаныя Святу Цінмін
| |
|
|
|