1 кастрычніка – Дзень утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі

1 кастрычніка 1949 года на плошчы Цяньаньмэнь адбылася афіцыйная цырымонія абвяшчэння КНР. Старшыня КПК Маа Цзэдун з галоўнай трыбуны ўрачыста заявіў усяму свету: «Сёння створаны Цэнтральны народны ўрад Кітайскай Народнай Рэспублікі». З гэтага часу Кітай адкрыў новую старонку сваёй гісторыі.

Парад 1 кастрычніка 1949 г

Парад ў 1959 годзе

Парад у 1984 годзе

Парад ў 1999 годзе

Самае галоўнае дзяржаўнае свята Кітая – гадавіна ўтварэння КНР – адзначаецца 1 кастрычніка. Раней, у 60-я гады мінулага стагоддзя, абавязковай часткай прысвечаных яму урачыстасцяў быў грандыёзны ваенны парад на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне. Пасля гэтага, толькі ў 1984 годзе да 35-годдзя ўтварэння КНР, у 1999-м да 50-годдзя ўтварэння КНР і ў 2009 годзе да 60-й гадавіны з дня ўтварэння КНР былі праведзены ваенныя парады. У астатнія гады прайшлі іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы.

Парад ў 2009 годзе

 

Святкаванне дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі працягваецца сем дзён, гэты нерабочы тыдзень – адзін з трох «залатых тыдняў» у календары краіны. Галоўныя вуліцы сталіцы, цэнтральныя плошчы заўсёды упрыгожваюцца да гэтага свята велізарнымі кампазіцыямі з жывых кветак. Пад іх спачатку майструюць памост і каркасы з дошак, рэек, труб і дроту. Затым у цэнтры ўсталёўваюць па-майстэрску выкананую фігуру з зялёных галінак і кветак: дракона, паўліна, слана і г.д. У цэнтральных парках сталіцы 1 кастрычніка праводзяцца народныя гулянні, увечары, часам, адбываецца прыгожы феерверк.-0-