Горад Шэньчжэнь вачыма замежнікаў

2012-07-04 16:06:05    cri     白俄罗斯   

У цяперашні час актыўна ажыццяўляецца праект "Рэйтынг гарадоў Кітая - 2012: самы творчы горад Кітая", арганізаваны радыё CRI Online. Для пашырэння ўплыву гэтага праекта CRI Online праводзіць супрацоўніцтва з CRI NewsRadio, вядучыя якога наведваюць гарады- кандыдаты і бліжэй знаёмяцца з іх культурай.

21 чэрвеня вядучыя перадачы «Вачыма замежнікаў» на радыё CRI NewsRadio Пітэр, Ду Бо і Бо Жуйна пагутарылі з вядучым шэньчжэнскай радыёстанцыі Кэ Ці аб творчай самабытнасці горада Шэньчжэнь.

Калі кажуць аб горадзе Шэньчжэнь, у многіх першая асацыяцыя - акно палітыкі рэформ і адкрытасці. Але мала хто ведае, што асноўная канцэпцыя горада - гэта «інавацыі і індывідуальнасць, імкненне да дасканаласці і ўменне мірыцца з паражэннем". Вядучы Пітэр адзначыў, што апошняе характарызуе дух самаўпэўненасці горада. Ду Бо дадаў, што такі падыход дае людзям больш спадзяванняў на рэалізацыю сваёй мары.

У размове Пітэр таксама згадаў, што 70% ювелірнай прадукцыі Кітая вырабляецца ў горадзе Шэньчжэнь. Ду Бо і Бо Жуйна адразу ўзгадалі вядомую ў горадзе ювелірную краму «Шуйбэй». Тут можна купіць якасныя і недарагія ювелірныя вырабы.

Вядучыя праграмы «Вачыма замежнікаў» далей адправяцца ў іншы горад-кандыдат «Рэйтынгу лепшых гарадоў Кітая» - Гуанчжоу. Гэта таксама найбуйнейшы горад правінцыі Гуандун. -0 -

•Рускі                                                    •Украінскі

•Английская                                        •Кітайскі

Сувязі з аргкамітэтам

010-68891434
chengshibang@cri.cn
http://weibo.com/chengshibang

                Спасылкі

    

    

    

    

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040