|
|
|
|
||
Пасля 2 месяцаў галасавання на інтэрнет-сайце МРК і праз SMS-паведамленні названы 10 гарадоў Кітая, якія занялі першыя радкі ў «Рэйтынгу лепшых гарадоў Кітая-2012». Лепшымі ў развіцці індустрыі творчасці гарадамі сталі Шэньчжэнь, Чэнду, Пекін, Шанхай, Гуанчжоу, Сучжоу, Усі, Пуэр, Іньчуань і Цзюцзян.
«Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая-2012», асноўным крытэрыем якога стала творчасць, паказаў свету знаёмыя гарады ў новым абліччы. Рэйтынг адлюстраваў ступень развіцця культуры і мастацтва, іх ролю ў жыцці гараджан, індустрыю і свабоду творчасці.
У рамках правядзення «Рэйтынгу лепшых гарадоў Кітая-2012» была распрацавана шматмоўная Інтэрнэт-платформа, якая дазволіла карыстальнікам дзяліцца думкамі аб гарадах Кітая ў інтэрактыўнай форме. Галасаванне за лепшы ў развіцці творчасці горад Кітая праходзіла больш чым на 30 мовах.
Шэньчжэнь – сталіца творчасці Кітая
Горад Шэньчжэнь, які знаходзіцца на поўдні Кітая, заняў першае месца ў рэйтынгу лепшых творчых гарадоў і неафіцыйна прызнаны творчай сталіцай Кітая.
Шэнчжэнь з пачатку палітыкі рэформ і адкрытасці стаў «акном» Кітая ў знешні свет. Гэта параўнальна малады горад, але яго гісторыя вельмі багатая. Дзякуючы падтрымцы мясцовага ўрада, творчая індустрыя ў Шэньчжэне развіваецца вельмі хутка. Паводле даных, з пачатку гэтага года і па канец ліпеня даходы ад індустрыі культуры і творчасці павялічыліся на 36,6 млрд. юаняў, што на 19,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года.
Цырымонія ўручэння ўзнагарод гарадам, якія занялі верхнія радкі «Рэйтынгу лепшых гарадоў Кітая-2012», пройдзе ў трэцяй дэкадзе кастрычніка. У ёй прымуць удзел арганізатары, прадстаўнікі адміністрацый гарадоў, спецыялісты ў галіне культуры і творчасці, замежныя госці.
«Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая», арганізаваны МРК-анлайн, паспяхова прайшоў ужо трэці раз, стаўшы на сённяшні дзень папулярным інтэрактыўным мерапрыемствам. Правядзенне рэйтынгу спрыяе эфектыўнаму росту ведаў пра Кітай і яго гарады ў глабальным маштабе. - 0 -
Сувязі з аргкамітэтам |
010-68891434 |
Спасылкі |
|
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved. 16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040 |