Паўсталы з руін

2012-08-28 15:07:23    cri     白俄罗斯   

Абавязковым пунктам турыстычнай праграмы для кожнага госця Чэнду з'яўляецца паездка ў горад-сатэліт Дуцзян'янь. Тут знаходзіцца найстаражытнае ў свеце гідратэхнічнае збудаванне, якое было ўзведзена яшчэ ў трэцім стагоддзі да нашай эры. Гэтая сістэма дамбаў і каналаў, якія падзяляюць мясцовую раку на некалькі розных па глыбіні і шырыні рэчышчаў. Праца старажытных гідратэхнікаў дазволіла абараніць даліну Чэнду ад паводак і максімальна эфектыўна выкарыстоўваць ваду падчас засухі.

Дагістарычнае збудаванне сталлася настолькі трывалым, што не толькі прастаяла два з лішнім тысячагоддзі, але і перанесла наймагутнейшае землетрасенне 2008 года, што нельга сказаць пра сам горад.

Пасля ўдару падземнай стыхіі Дуцзян'янь стаяў у руінах. У горадзе не было вады і электрычнасці, адсутнічала сувязь. Зрэшты, нават у тыя сумныя часы турыстычная індустрыя Дуцзян'яня квітнела. Гэта было самае блізкае ад адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Сычуань месца, якое моцна пацярпела ад удару падземнай стыхіі. Жыхары Чэнду ездзілі туды, як у музей, каб на свае вочы ўбачыць маштаб катастрофы.

Сучасны Дуцзян'янь ужо цалкам адноўлены.. Замест руін - новыя жылыя дамы, рэстараны і гандлёвыя цэнтры. Сцёртыя з твару зямлі раёны не пазнаць, ды і дзякуй Богу: мясцовыя жыхары не любяць напамінаў аб той катастрофе.

На сёння скарбонка турыстычных адметнасцей горада папоўнілася новымі славутасцямі. У 2010 годзе тут быў створаны новы цэнтр па вывучэнні панд. У гэтай запаведнай зоне народжаных у няволі "бамбукавых мішак" вучаць выжываць у дзікай прыродзе. Цэнтр адкрыты для турыстаў, якія могуць убачыць панд літаральна на адлегласці выцягнутай рукі.

Папулярнымі сярод падарожнікаў становяцца і мясцовыя цэнтры аздараўленчай гімнастыкі цыгун. У прыватнасці, сюды едуць амерыканцы для таго, каб пры дапамозе гэтых практыкаванняў скінуць вагу. "Я за месяц страціла практычна 12 кілаграмаў", - з задавальненнем распавяла адна з "паломнікаў" з ЗША Сесіл. Паводле яе слоў, мясцовыя аздараўленчыя цэнтры прывабныя даступнымі коштамі. "У Амерыцы такія заняткі каштуюць у разы даражэй, а ўзровень прафесіяналізму майстроў ніжэй", - патлумачыла яна.

•Рускі                                                    •Украінскі

•Английская                                        •Кітайскі

Сувязі з аргкамітэтам

010-68891434
chengshibang@cri.cn
http://weibo.com/chengshibang

                Спасылкі

    

    

    

    

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040