|
|
|
|
||
22 жніўня ў горад Чэнду (прав. Сычуань) у рамках праекта «Рэйтынг кітайскіх гарадоў - 2012», арганізаванага МРК, прыбыла дэлегацыя замежных журналістаў. На працягу 3 дзён 8 карэспандэнтаў з 7 краін свету наведалі парк творчай індустрыі Хунсін 35, музычны парк, фабрыку мрояў Бажуэй, пасёлак блогаў Ладэй, раён шырокіх і вузкіх завулкаў, музей Сюй Ляаюаня, даліну бамбукавых мядзведзяў у горадзе Дуцзян'янь, кампанію мабільнага Інтэрнэту і іншыя культурныя і навукова-тэхнічныя аб'екты.
Новыя магчымасці для росту эканомікі
На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Чэнду, намеснік загадчыка аддзела прапаганды горада Лі Чуань распавёў аб агульным становішчы развіцця індустрыі культурнай творчасці горада. Ён адзначыў, што Чэнду з'яўляецца навукова-тэхнічным, фінансавым, камерцыйным цэнтрам паўднёва-заходніх раёнаў Кітая, а таксама іх транспартным і камунікацыйным вузлом. У Чэнду знаходзяцца органы 189 з 500 найбуйнейшых прадпрыемстваў свету. Гораду Чэнду прысвоена мноства ганаровых званняў: Усекітайскі цывілізаваны горад, узорны горад Кітая ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, самы эканамічна ажыўлены горад Кітая, лепшы гандлёвы горад Кітая і іншыя. Выкарыстоўваючы новую магчымасць асваення заходняга Кітая, Чэнду прыкладзе ўсе намаганні для развіцця культурнай і навукова-тэхнічнай крэатыўнай індустрыі, каб стварыць «пункт найбольшага росту эканомікі заходняга Кітая», сумясціць культуру з навукай і тэхнікай.
Развіццё творчасці - стварэнне «культурнага горада»
Спыняючыся на развіцці індустрыі творчасці, Лі Чуань адзначыў неабходнасць ператварыць Чэнду ў самы ўплывовы горад на захадзе Кітая, у вядомы міжнародны культурны цэнтр. Лі Чуань сказаў, што Чэнду - адкрыты горад, здольны прыцягнуць рознае, і стварыць новае. Са старажытных часоў у Чэнду засяроджваліся таленты, тут нарадзілася мноства уплывовых культурных дзеячаў. Чэнду таксама плануе прыкласці ўсе намаганні для развіцця сфер масавай інфармацыі, забавы, мастацтва, дызайну, каб ператварыць горад у культурны і творчы цэнтр.
Сувязі з аргкамітэтам |
010-68891434 |
Спасылкі |
|
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved. 16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040 |