25 жніўня, па завяршэнні трохдзённага знаходжання ў Чэнду, дэлегацыя замежных журналістаў прыбыла ў Шэньчжэнь у рамках праекта "Рэйтынг кітайскіх гарадоў-2012", арганізаванага МРК. На працягу 3 дзён яны пабывалі ў Музеі выяўленчых мастацтваў, парку творчай індустрыі, кніжным цэнтры, парку культурнай творчасці горада Шэньчжэнь і на іншых культурных і навукова-тэхнічных аб'ектах.
Гэта ўжо трэцяя паездка замежных журналістаў па гарадах Кітая ў рамках праекта "Рэйтынг кітайскіх гарадоў-2012". На гэты раз журналісты наведалі Чэнду і Шэньчжэнь і пазнаёміліся з культурай гэтых двух гарадоў.