12 снежня ў Пекіне пройдзе цырымонія ўручэння прэмій пераможцам 4-га конкурсу кітайскіх гарадоў з найбольш ярка выяўленай нацыянальнай спецыфікай. Арганізатарам конкурсу выступіла Міжнароднае радыё Кітая.
Пачынаючы з чэрвеня 2012 года, наведвальнікі сайта "CRI online" маглі выбраць самы лепшы, на іх погляд, кітайскі горад. Да пачатку снежня прагаласавалі больш за 1,72 млн. наведвальнікаў сайта. Дарэчы, больш за 95% галасоў атрымана ад удзельнікаў галасавання з-за мяжы. Паводле выніках галасавання ў першую дзясятку ўвайшлі Шэньчжэнь, Чэнду, Пекін, Шанхай, Гуанчжоу, Сучжоу, Усі, Пуэр, Іньчуань і Цзюйцзян. Усе яны атрымаюць сертыфікаты "Горад з найбольш ярка выяўленай нацыянальнай спецыфікай". - Р -