У Пекіне ўручылі прэміі за крэатыў «Лепшым гарадам Кітая»

2012-12-12 16:01:34    cri     白俄罗斯   

12 снежня 2012 г. у Пекіне прайшла цырымонія ўручэння прэміі "Самы крэатыўны горад Кітая" у рамках мерапрыемства «Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая-2012». Арганізатарам выступіла Міжнароднае радыё Кітая. Пекін, Шанхай,Пуэр, Чэнду,  Гуанчжоу,Шэньчжэнь,  Сужчоу, Цзюцзян,Усі і Іньчуань  - гэтыя 10 гарадоў атрымалі званне «Самых крэатыўных гарадоў Кітая» пасля галасавання карыстальнікаў Інтэрнэту. Ва ўрачыстай цырымоніі 12 снежня прынялі ўдзел прадстаўнікі Прэс-канцылярыі пры Дзяржсавеце КНР, Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму, міністэрстваў культуры, тэхнікі, і іншых важных органаў, а таксама паслы розных краін у Кітаі.

На цырымоніі ўручэння прэміі выступіў з прамовай дырэктар Міжнароднае радыё Кітая Ван Гэнянь. Ён сказаў, што 10 гарадоў, якія атрымалі званне «Самых крэатыўных гарадоў Кітая» не толькі дэманструюць сучаснасць у развіцці краіны, яны з'яўляюцца лепшым прыкладам развіцця крэатыўнай індустрыі гарадоў. На думку дырэктара МРК, вялікая папулярнасць мерапрыемствы «Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая-2012» сярод кітайскіх і замежных наведвальнікаў сайта МРК сведчыць пра тое, што развіццё кітайскіх гарадоў прыцягвае вялікую ўвагу ўсяго свету.

Пасля цырымоніі ўручэння прэміі прайшоў форум кітайскіх крэатыўных гарадоў, у якім прынялі ўдзел эксперты і навукоўцы вядомых ВНУ Кітая, урадавых і няўрадавых арганізацый. На ім абмеркавалі пытанні аптымізацыі рэсурсаў крэатыўных гарадоў ад працэсу капіравання да ўвасаблення інавацый.

-0 -

•Рускі                                                    •Украінскі

•Английская                                        •Кітайскі

Сувязі з аргкамітэтам

010-68891434
chengshibang@cri.cn
http://weibo.com/chengshibang

                Спасылкі

    

    

    

    

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040