Тэрыторыя Кітая
  2013-06-28 15:19:58

Кітайская Народная Рэспубліка (Кітай) размешчана ва ўсходняй частцы Азіі. КНР абмываецца водамі заходніх мораў Ціхага акіяна. Плошча тэрыторыі Кітая складае 9, 6 млн. квадратных кіламетраў. Кітай самая вялікая краіна ў Азіі, займае трэцяе месца ў свеце па плошчы, саступаючы толькі Расіі і Канадзе.

Тэрыторыя Кітая -- 5,5 тыс. км. Ад рэчышча ракі Хэйлунцзян (53 градуса 30 хвілін паўночнай шыраты) на поўнач ад горада Махэ да каралавых рыфаў Цзэнмуаньша (4 градусы паўночнай шыраты) да паўднёвага ўскрайку архіпелага Наньшацзюньдаа, тэрыторыя Кітай ахоплівае больш за 49 градусаў паўночнай шыраты. Па шыраце тэрыторыя Кітая цягнецца на 5 тыс. км ад месца зліцця рэк Хэйлунцзян і Усуліцзян (135 градусаў 05 хвілін усходняй даўгаты) да заходняй мяжы Паміра (73 градусаў 40 хвілін усходняй даўгаты), распасціраецца на больш за 60 градусаў усходняй даўгаты.

Працягласць сухапутнай мяжы краіны -22,8 тыс. км. На ўсходзе Кітай мяжуе з КНДР, на поўначы - з Мангольскай Народнай Рэспублікай, на паўночным усходзе - з Расіяй, на паўночным захадзе - з Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, на захадзе і паўднёвым-захадзе - з Афганістанам, Пакістанам, Індыяй, Непалам, Бутанам і з іншымі краінамі, на поўдні - з Бірмай, Лаосам, В'етнамам. На ўсходзе і паўднёвым усходзе Кітай мае марскую мяжу з Рэспублікай Карэяй, Японіяй, Філіпінамі, Брунеем, Малайзіяй і Інданезіяй.