Моры і астравы
  2013-07-02 16:03:21

Берагавая лінія Кітая мае агульную працягласць 18 тыс. км., Яна распасціраецца ад вусця ракі Ялуцзян правінцыі Ляанін да вусця ракі Бэйлун Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна. У прыбярэжных раёнах Кітая размешчаны парты, большасць з якіх у зімовы перыяд не замярзае. Узбярэжжа кантынентальнага Кітая абмываецца водамі Бахайскага, Жоўтага, Усходне-кітайскага і Паўднёва-кітайскага мора, Ціхага акіяна на ўсход ад вострава Тайвань. З іх Бахайскае мора з'яўляецца ўнутраным морам Кітая. Акваторыя Ціхага акіяна на ўсход ад вострава Тайвань распасціраецца ў межах да паўднёва-заходняй часткі японскіхастравоў Сакісісма і Рукю на поўначы, а на поўдні да праліва Башы.

Агульная плошча марской тэрыторыі Кітая, уключаючы ўнутраныя моры і тэрытарыяльныя воды, складае больш за 380 тыс км2. Плошча ўнутраных вод КНР ўключае акваторыю ад базіснай лініі тэрытарыяльных мораў да кантынентальнага боку да берагавой лініі. Дыяметр марской акваторыі Кітая складае 12 марскіх міляўад базіснай лініі тэрытарыяльных мораў. Базісная лінія вызначаецца метадам звядзення па цэнтры ліній, якія знаходзяцца ў межах суседніх апорных кропак; знешнія межы акваторыі знаходзяцца на лініі, працягласць якой ад кожнай кропкі да базіснай лініі складае 12 міляў.

На марской тэрыторыі Кітая знаходзяцца больш за 5 тыс астравоў, агульная плошча якіх-каля 80 тыс. км2, агульная працягласць берагавой лініі астравоў складае прыблізна 14 тыс. км. Найбуйнейшы востраў Кітая - Тайвань, яго плошча - 36 тыс. км2. Другі па велічыні востраў - Хайнань, яго плошча 34 тыс. км2. Архіпелагі Дзяаюйдаа і Чывэйюй размяшчаюцца на тэрыторыі на паўночны ўсход ад Тайваня і з'яўляюцца самымі ўсходнімі астравамі Кітая. Архіпелагі, рыфы і водмелі, размешчаныя ў Паўднёва-кітайскім моры, з'яўляюцца самымі паўднёвымі астравамі краіны. Яны маюць наступныя геаграфічныя назвы: Дуншацюньдаа, Сішацюньдаа, Чжуншацюньдаа і Наньшацюньдаа.