Адміністрацыйнае дзяленне і Сістэма адміністрацыйнага дзялення КНР
  2013-07-08 17:19:12

У канстытуцыі КНР дэкларуецца наступная сістэма адміністрацыйнага дзялення КНР:

1) Правінцыі, аўтаномныя раёны і гарады цэнтральнага падпарадкавання з'яўляюцца асноўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі на тэрыторыі краіны.

2) Правінцыі і аўтаномныя раёны складаюцца з аўтаномных акругаў, паветаў, аўтаномных паветаў і гарадоў.

3) У падначаленні павета і аўтаномнага павета знаходзяцца воласці, нацыянальныя воласці і пасёлкі.

Аўтаномныя раёны, аўтаномныя акругі і аўтаномныя паветы з'яўляюцца раёнамі нацыянальнай аўтаноміі.

Па неабходнасці зацвярджаюцца асобыя адміністрацыйныя раёны.

Цяпер у складзе КНР знаходзіцца 34 адміністрацыйныя адзінкі на ўзроўні правінцый, з іх 4 - гарады цэнтральнага падпарадкавання, 23 правінцыі, 5 аўтаномных раёнаў і два асобыя адміністрацыйныя раёны.