Далянь, Усі і Шанхай – самыя дарагія кітайскія гарады
  2013-07-12 16:14:22

Далянь, Усі і Шанхай – самыя дарагія ў Кітаі гарады для турыстаў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Акадэміяй грамадскіх навук Кітая.

Даклад аб выніках кантролю за індэксам спажывецкіх цэн для турыстаў складзены Цэнтрам турыстычных даследаванняў Акадэміі грамадскіх навук Кітая пасля таго, як ён ажыццявіў кантроль за спажывецкімі цэнамі, гасцінічнымі цэнамі, транспартнымі расходамі і цэнамі на ўваходныя квіткі ў 50 вядучых турыстычных гарадах краіны.

Паводле даных, у чэрвені бягучага года сярэднія турыстычныя расходы (начлег, наведванне двух турыстычных зон і транспартныя расходы ў межах горада) у горадзе Сяньян правінцыі Шэньсі склалі толькі 196 юаняў, у горадзе Дуньхуан правінцыі Ганьсу – 293, у Харбіне правінцыі Хэйлунцзян – 300. А ў гарадах Далянь (правінцыя Ляанін), Усі (правінцыя Цзянсу) і Шанхай гэтыя расходы склалі адпаведна 697, 664 і 658 юаняў. - Р -