Асноўную рэльефную сетку Кітая ўтварыла мноства горных ланцугоў. Самымі вядомымі з іх з'яўляюцца Гімалаі, Куньлунь, Цяньшань, Тангла, хрыбты Ціньлін, Вялікі Хінган, Тайханшань, Ціляньшань і Хэндуаньшань.
Дугападобныя горныя хрыбты Гімалаяў працягласцю звыш 2400 кіламетраў размешчаны на мяжы Кітая, Індыі і Непала. Сярэдняя вышыня Гімалаяў складае 6000 метраў над узроўнем мора, што робіць іх самым высокім горным ланцугом у свеце. Вышыня Эверэста ( Джамалунгмы) - 8.848,13 метраў, гэта самая высокая вяршыня ў свеце.
Горны ланцуг Куньлунь размяшчаецца на захад ад Паміра і распасціраецца ва ўсходнім накірунку працягласцю больш за 2500 кіламетраў. Яго сярэдняя вышыня складае каля 6000 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пік - гара Гунгэль, вышыня якой складае 7719 метраў над узроўнем мора.
Горныя хрыбты Цяньшаня размешчаны ў сярэдняй частцы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным захадзе Кітая. Сярэдняя вышыня ланцуга Цяньшань знаходзіцца ў межах ад 3000 да 5000 метраў, а вышыня піка Цяньшань - Цімура - 7455,3 метраў.
Горны хрыбет Тангла размешчаны ў сярэдняй частцы Цінхай-тыбецкага пласкагор'я, яго сярэдняя вышыня - 6000 метраў над узроўнем мора. Вышыня самага высокага піку Гэладаньдун складае 6621 метр над узроўнем мора. Тут знаходзіцца выток самай доўгай ракі Кітая -- Янцзы.
Горныя хрыбты Ціньлін распасціраюцца ад правінцыі Ганьсу на захадзе да заходніх раёнаў правінцыі Хэнань на ўсходзе. Сярэдняя вышыня ланцуга Ціньлінь складае 2000 - 3000 метраў над узроўнем мора. Вышыня піка Тайбайшань - 3767 метраў. Гэта важная геаграфічная мяжа, што падзяляе паўночную і паўднёвую тэрыторыю Кітая.
Вялікі Хінган размешчаны на паўночным усходзе Кітая. Ён распасціраецца ад горада Махэ правінцыі Хэйлунцзян на поўначы да басейна верхняга цячэння ракі Лаахахэ на поўдні. Працягласць горнага ланцугу - 1000 км. Сярэдняя вышыня - 1500 метраў. Вышыня піка Хуанганлян - 2029 метраў над узроўнем мора.
Горны ланцуг Тайханшань размяшчаецца на тэрыторыі ўсходняга ўскрайку Лёсавага плато. Яго працягласць складае больш за 400 кіламетраў. Сярэдняя вышыня - 1500-2000 метраў над узроўнем мора. Вышыня галоўнай вяршыні-піка Утайшань - 2882 метра над узроўнем мора.
Горы Ціляньшань размешчаны на паўночна-ўсходнім ускрайку Цінхай-тыбецкага нагор'я. Сярэдняя вышыня горнага ланцугу складае больш за 4000 метраў над узроўнем мора, а вышыня самай высокай вяршыні - 5547 метраў.
Горы Хэндуаньшань размешчаны на паўднёвым-захадзе Цінхай-Тыбецкага нагор'я на мяжы Тыбэту і правінцый-Сычуань і Юньнань. Сярэдняя вышыня горнага ланцугу-2000-6000 метраў над узроўнем мора, а вышыня самай высокай вяршыні - Гунгашань - 7556 метраў над узроўнем мора.
Горныя хрыбты Тайваня працягнуліся на ўсходзе вострава. Сярэдняя вышыня гор складае 3000 -3500 метраў над узроўнем мора. Вышыня піка - Юйшань - 3952 метра над узроўнем мора.
Акрамя пералічаных горных масіваў на тэрыторыі Кітая таксама размешчаны горы Хуаншань, Тайшань, Хуашань, Суншань, Хэншань, Эмышань, Лушань, Уданшань, Яньданшань.