На тэрыторыі Кітая знаходзіцца больш за паўтары тысячы рэкі. Басейны знешніх рэк, якія ўпадаюць у моры і акіяны, складаюць 64% ад агульнай кантынентальнай плошчы краіны. Сярод такіх рэк – Янцзы, Хуанхэ, Хэйлунцзян, Чжуцзян, Ляахэ, Хайхэ, Хуайхэ і іншыя, якія бягуць з захаду на ўсход і ўпадаюць у моры Ціхага акіяна. Вытокі ракі Цангпо – у раёне Цінхай-Тыбецкага пласкагор'я. Гэта рака ўпадае ў Індыйскі акіян. У сярэднім цячэнні Цангпо знаходзіцца самы буйны ў свеце ўнікальны каньён глыбінёй 6009 метраў і даўжынёй 5046 метраў. Вытокі русскай ракі Іртыш – у Сіньцзяне. Яна цячэ па тэрыторыі Расіі і ўпадае ў Паўночны Ледавіты акіян. Унутраныя рэкі ўпадаюць у возера ці знікаюць у саланчаках і пустынях. Агульная плошча іх басейнаў займае 36% ад агульнай кантынентальнай плошчы краіны.
Найбуйнейшая рака Кітая – Янцзы, яна займае трэцяе месца ў свеце па працягласці пасля Амазонкі і Ніла. Яе працягласць – 6300 км. Верхняе цячэнне Янцзы праходзіць па высокіх горных хрыбтах і глыбокіх цяснінах. Янцзы – асноўная і самая зручная для суднаходства магістраль краіны. Раёны ў басейне сярэдняга і ніжняга цячэння Янцзы вызначаюцца цёплым і вільготным кліматам, урадлівай глебай, што стварае ідэальныя ўмовы для развіцця там сельскай гаспадаркі.
Другая найбуйнейшая рака Кітая – Хуанхэ агульнай даўжынёй 5464 км. Раёны ў басейне Хуанхэ багатыя на карысныя выкапні. Гэтыя мясціны – калыска кітайскай нацыі.
Хэйлунцзян – буйная рака на поўначы Кітая. Яе агульная працягласць – 4350 км, 3101 км з якіх праходзіць па тэрыторыі Кітая.
Рака Чжуцзян знаходзіцца ў паўднёвым Кітаі, яе агульная працягласць – 2214 км.
Рака Тарым цячэ па паўднёвым Сіньцзяне. Гэта самая доўгая ўнутраная рака Кітая, яе даўжыня – 2179 км.
Акрамя натуральных водных артэрый, у Кітаі таксама ёсць і штучна створаны Вялікі канал, які распасціраецца з поўначы на поўдзень. Ён прарыты ў 5-м стагоддзі нашай эры і вядзе з Пекіна ў Ханчжоу ўсходняй кітайскай правінцыі Чжэцзян, аб'ядноўваючы рэчышчы рэк Хайхэ, Хуанхэ, Хуайхэ, Янцзы і Цяньтанцзян. Даўжыня канала – 1801 км, што робіць яго самым старажытным і самым доўгім штучным каналам у свеце. - Р -