Адзінкі адміністрацыйнага дзялення на правінцыйным узроўні
  2013-07-22 16:27:31

У складзе КНР знаходзяцца 34 адміністрацыйныя адзінкі на ўзроўні правінцый, з іх 4 – гарады цэнтральнага падпарадкавання, 23 правінцыі, 5 аўтаномных раёнаў і два спецыяльныя адміністрацыйныя раёны.

Гарады цэнтральнага падпарадкавання:

Пекін

Сталіца КНР – Пекін. Пекін знаходзіцца на паўночным захадзе Паўночна-Кітайскай раўніны. У перыяд Чуньцю-Чжаньго ён быў сталіцай царства Янь. Пры дынастыі Ляа горад, пераназваны ў Яньцзін, стаў другой сталіцай імперыі. На працягу эпох Цзінь, Юань, Мін і Цін адразу пасля ўтварэння Кітайскай Рэспублікі гэты горад насіў наступныя назвы: Чжунду, Даду, Бэйпін, Бэйцзінь. У 1928 годзе стаў горадам. Зараз у Пекін уваходзяць 16 раёнаў, 2 паветы; гэта горад цэнтральнага падпарадкавання плошчай 16,8 тыс. кв.км. Гэта палітычны, культурны і навуковы цэнтр Кітая. Пекін – важны транспартны вузел краіны і турыстычны цэнтр, багаты на вялікую колькасць адметных мясцін.

Шанхай

Шанхай знаходзіцца пасярод усходняга марскога берагавога ўскрайку Кітая, у вусці ракі Янцзы. У старажытныя часы гэта было паселішча, дзе было добра развіта рыбалоўства. У перыяд Чуньцю Шанхай стаў сталіцай царства У, а пры дынастыі Сун – невялікім гарадком; менавіта тады Шанхай атрымаў сваю сучасную назву. У 1927 годзе Шанхай афіцыйна атрымаў статус горада. Шанхай складаецца з 18 раёнаў і аднаго павета. Плошча гарадской тэрыторыі – 5800 кв.км. Шанхай – адзін з найбуйнейшых сусветных прамысловых гарадоў, важны камерцыйны, фінансавы і навукова-тэхнічны цэнтр краіны.

Цяньцзінь

Цяньцзінь знаходзіцца на паўночным усходзе Паўночна-Кітайскай раўніны, у раёне ўпадзення пяці галоўных прытокаў ракі Хайхэ ў Бахайскі заліў. У эпоху Цзінь і Юань Цяньцзінь назваўся "Чжыгу" і быў важным рачным портам па перавозцы збожжа; пазней ён стаў пасёлкам пад назвай Хайцзінь. Цяньцзінь атрымаў статус горада ў 1928 годзе. Зараз у яго падначаленні знаходзіцца 15 раёнаў і 3 паветы. Плошча горада – каля 11 тыс. кв.км. Цяньцзінь – найбуйнейшы прамысловы горад Паўночнага Кітая, ён багаты на нафту, газ і марскую соль. Цяньцзінь – важны гандлёвы цэнтр і партовы горад. Тут захавалася вялікая колькасць адметных мясцін, сярод якіх – маляўнічы горны раён "Паньшань", першы горны раён на ўсход ад Пекіна.

Чунцін

Чунцін знаходзіцца ў Паўднёва-заходнім Кітаі, у верхнім цячэнні ракі Янцзы. У эпоху Чуньцю–Чжаньго тэрыторыя сучаснага Чунціна належала дзяржаве Ба. У перыяд японскай агрэсіі Чунцін быў часовай сталіцай гамінданскага ўрада. У 1997 годзе Чунцін стаў горадам цэнтральнага падпарадкавання. У падначаленні Чунціна знаходзяцца 15 раёнаў, 4 павятовыя гарады, 17 паветаў, 4 аўтаномныя паветы агульнай плошчай 82,3 тыс. кв.км. Чунцін – комплексны прамысловы горад, вядомы турыстычны цэнтр.

1 2 3 4