На шырокай тэрыторыі Кітая цякуць мноства рэк, якія ўтойваюць невычэрпныя рэсурсы воднай энергіі. Як паказваюць статыстычныя дадзеныя, патэнцыйны аб'ём водных рэсурсаў Кітая ацэньваецца ў 680 мільярдаў кілават, якія здольныя выпрацоўваць 5 трыльёнаў 920 мільярдаў кілават электраэнергіі. Аб'ём энергаблокаў у месцах распрацовак складае – 378 мільярдаў кілават, штогадовая выпрацоўка электраэнергіі – 1 трыльён 920 мільярдаў кілават. Кітай стаіць на першым месцы ў свеце як па запасах спажываных, так і па аб'ёме патэнцыйных водных рэсурсаў.
Аб'ём ветраной энергіі на вышыні 10 метраў складае 3 мільярды 226 мільёнаў кілават. Паводле прагнозаў патэнцыйны аб'ём энергіі ветру ў кантынентальнай частцы Кітая ацэньваецца ў 253 мільёнаў кілават. У прыбярэжных раёнах на глыбіні 15 метраў і больш, колькасны паказчык энергіі ветру ў 4 разы большы, чым на сушы, а менавіта, складае 750 мільёнаў кілават. Крыніцы энергіі ветру, галоўным чынам, размешчаны ў паўночна-заходняй, паўночна-цэнтральнай і ў раўнінных і пласкагорных раёнах паўночнага Кітая, а таксама прыбярэжных усходніх і паўднёва-ўсходніх раёнах і на астравах. У вышэйзгаданых раёнах няма пастаянных крыніц для электраэнергетычнай вытворчасці. Звычайна ў зімова-вясновы перыяд у гэтых рэгіёнах выпадае мала ападкаў, таксама назіраюцца моцныя вятры. У летні перыяд сіла ветру змяншаецца, павялічваецца колькасць ападкаў. Такія гідраметэаралагічныя ўмовы ўзаемадапаўняльныя, што спрыяе выпрацоўцы энергіі для электрастанцый. У цяперашні час самай буйной у Кітаі і ў Азіі ветраной электрастанцыяй лічыцца Дабанчэнь ў Сіньцзян-уйгурскім аўтаномным раёне. Усяго тут працуюць 111 энергаблокаў магутнасцю ў 300, 500 і 600 кілават, агульны аб'ём якіх складае 575 тысяч кілават. Зараз аб'ём магутнасці энергаблокаў, якія сілкуюцца энергіяй ветру складаюць 1, 004 ад агульнага патэнцыйнага аб'ёму энергетычных рэсурсаў і перспектывы выкарыстання энергіі ветру вельмі шырокія.
Кітай вельмі багаты рэсурсамі сонечнай энергіі
Энергія сонечнага выпраменьвання на сухапутную частку Кітая складае 2 трыльёны 400 мільярдаў тон выпрацоўкі стандартнага вугалю. Аб'ём штогадовай сонечнай радыяцыі на дзве траціны тэрыторыі краіны перавышае 6000 мегагерц джоўля на кожны кв. м. А ў паўночна-заходняй частцы Тыбету сонечная радыяцыя перавышае 8400 мегагерц джоўля на квадратны метр. Гэтыя рэгіёны з'яўляюцца самымі багатымі на рэсурсы сонечнай энергіі. Першая буйная сонечная электрастанцыя была пабудавана ў вёсцы Гулігутай Балінюйскага хашуна ва Унутранай Манголіі. Энергаблокі магутнасцю 560 ват здадзены ў эксплуатацыю 11 кастрычніка 1982.