Надом (Наадам)
  2013-08-12 16:55:48

Надом, у асноўным, праводзіцца ў ліпені - жніўні, калі шмат сакавітай зялёнай травы, а ў кароў і авечак шмат корму. Як у старажытныя часы, так і ў новую эпоху ў рамках Надома праводзяцца «тры мужчынскія гульні» - мангольская барацьба, скокі і стральба з лука. У наш час да гэтых трох спаборніцтваў дадаецца коннае пола, мастацтва верхавой язды, лёгкаатлетычныя спаборніцтвы, іншыя спартыўныя гульні, а таксама выступленні мастацкага калектыву «Уланьмучы». Адначасова праводзяцца кірмаш тавараў і сходы з нагоды ўзнагароджання перадавікоў. У нашы дні Надом, які праводзіцца ў раёне Шылін-гол, мае значэнне важнай усенароднай аздараўленчай кампаніі і славіцца, як масавае забаўляльнае мерапрыемства.

1 2 3 4 5