
На працягу стагоддзяў землі сучаснага Хэбэя служылі арэнай многіх ваенных бітваў. Манголы і маньчжуры ўрываліся ў краіну менавіта тут, спусташаючы тамтэйшыя гарады і вёскі. Сведкам трагічнай гісторыі выступае Вялікая кітайская сцяна – гіганцкі "дракон", які выгінаецца на пустэльных горных схілах. Сцяна бярэ свой пачатак у водах Бахайскага заліва ў мястэчку Шаньхайгуань і цягнецца на на захад краіны. На поўдзень ад Шаньхайгуаня раскінуўся курорт Бэйдайхэ.

Пляжная зона ў Бэйдайхэ (фота – Р.Мышкоўскі)


Мой адпачынак у Бэйдайхэ