Скадарскае возера
  2013-11-14 14:55:46

Самае вялікае на Балканах Скадарскае возера атрымала статус ахоўнай воднай і берагавой прасторы суседнімі дзяржавамі – Албаніяй і Чарнагорыяй. Албанія ўзяла пад сваю ахову 495 кв. км, а з боку Чарнагорыі ахоўваецца амаль 900 кв. км воднай паверхні і прылеглай да яе сушы. Экалагічная абарона самага шырокага ў Міжземнаморскім басейне прэснаводнага вадаёма – крок наперад на шляху па ахове прыроды. Самыя вялікія астравы на возеры – Враніна і Адрынска. Таксама вылучаюцца астравы Лісендра, Грможур, Старчава, Бешка, Марачнік, Топхала, Горыца-Гят і Градац. - Р -


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10