У горадзе Ухань адбудзецца другі Міжнародны тыдзень моды
  2013-11-14 15:31:31

Другі Міжнародны тыдзень моды пройдзе з 14 па 17 лістапада ў горадзе Ухань - адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай) .

Як паведамілі ў гарадской адміністрацыі, падчас маючага адбыцца тыдня моды запланаваны такія мерапрыемствы , як прэзентацыі моднай вопраткі , конкурс дызайнераў адзення , форум і выстава. На тыдні будуць паказаны больш за 1500 дызайнерскіх распрацовак.

У мерапрыемстве прымуць удзел айчынныя і замежныя фірмы, вядомыя дызайнеры адзення, спецыялісты ў галіне моды і інш.

Акрамя таго, на гэтым тыдні моды галоўны ўпор будзе зроблены на дэманстрацыю таленту маладых дызайнераў. Плануюцца выстава работ айчынных і замежных дызайнераў маладога пакалення , паказ моды ў невялікім маштабе , форум і іншыя мерапрыемствы. -0 -

1 2 3 4