Традыцыйнае адзенне кітайскіх сялян
  2013-11-19 15:05:35

Такім чынам, тэма гэтага артыкула – паўсядзённае адзенне.

Прапаную крыху пагаварыць пра сялян, і наогул пра людзей, якія займаюцца фізічнай працай. Вось у каго адзенне практычна не змянілася за тысячагоддзі! Паколькі прыдумаць нешта больш універсальнае, чым варыянт «кашуля-штаны-лапці», каб зручна было працаваць і каштавала танна, напэўна, цяжка. Але былі, вядома, і тут варыяцыі ў фасоне і матэрыяле.

Вось, напрыклад, калі вам у агарод, то можна і так: халат чжыдуа (直裰), пад ім споднія штаны сяку (下裤), зверху – фартух, у які таксама збіралася ўсё, што паспела на агародзе. Дапаўняе сялянскае ўбранне абавязковы бамбукавы капялюш фанлі (方笠). Гэта менавіта той самы шыракаполы конусападобны капялюш з бамбуку, без якога Азію цяжка ўявіць. У нашы дні ў такім капелюшы любяць фатаграфавацца абсалютна ўсё. У халодныя дні і ў непагадзь да бамбукавага капелюша дадаваўся саламяны плашч, і тады ўвесь «камплект» называўся суолі (蓑笠). У кітайскай класічнай паэзіі даўно склаўся вобраз старога рыбака – у ім і мудрасць, і адмаўленне, і аскетызм, і адзінота, і яднанне з прыродай, і шмат чаго яшчэ. Дык вось, гэты стары абавязкова носіць саламяны плашч і бамбукавы капялюш – такая традыцыя!

1 2 3