Го Пэй: як стваралася высокая мода ў Кітаі
  2013-11-27 16:33:53

Го Пэй – адна з самых таленавітых і запатрабаваных кітайскіх дызайнераў адзення. Тыя, хто сочыць за моднымі тэндэнцыямі, ведаюць, наколькі ўнікальныя і шыкоўныя сукенкі ствараюцца ў яе майстэрні.

10 гадоў Го Пэй працавала на розныя маркі адзення, выконваючы ўсю работу ад праектавання да продажу тавару. Вырашыўшы самастойна займацца модай, яна пачала са стварэння непаўторных вячэрніх убораў для тэлевядучых і артыстаў, бо ў той час усё, што шылася ў Кітаі, было жахлівым і не стыльным, а Го Пэй марыла ўдыхнуць новае жыццё ў кітайскую моду, ствараць самыя прыгожыя ў свеце сукенкі.

1 2 3 4 5