Ліцзян – гарадок у горадзе
  2013-12-03 15:03:49

Гарадская акруга Ліцзян у правінцыі Юньнань – гэта звычайны прамысловы непрыкметны горад. Аднак яго гістарычную частку, "стары горад", кожны дзень наведвае вялікая колькасць кітайскіх і замежных турыстаў. Старому Ліцзяну больш за 800 гадоў. Раней ён быў важным пунктам на гандлёвым шляху, якім з Кітая вазілі чай. Сёння стары горад – помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён практычна ў нязменным выглядзе захаваў сваё старажытнае аблічча. Уздоўж вузкіх вулачак месцяцца пакрытыя чарапіцай і аздобленыя разьбой па дрэве традыцыйныя дамы прадстаўнікоў народнасці насі. Увесь горад пакрыты сеткай водных каналаў.

У старым горадзе ёсць вялікая колькасць невялікіх гастініц, у якіх могуць спыняцца турысты. Цэны ад 120 юаняў (20 долараў) за суткі. Раніцай у старым Ліцзяне ціха і спакойна, на вуліцах пераважна мясцовыя жыхары. Затое бліжэй да вечара горад запаўняюць турысты, адкрываюцца кафэ, бары і рэстараны, атмасфера становіцца больш ажыўленай. - Р -

1 2 3 4 5 6