Возера Паянху ў разгары сезону для назірання за дзікімі птушкамі
  2013-12-04 17:49:53

Больш за 10 тысяч зімуючых лебедзяў сабраліся ў другой палове дня 1 снежня ў акваторыі возера Дунху павета Цзюцзян правінцыі Цзянсу. Яны альбо кружацца ў небе, альбо гарэзліва гуляюць у вадзе, што выглядае велічна. У апошнія дні вялікая колькасць лебедзяў прыляцела на возера Дунху, размешчанае ля ўзбярэжжа возера Паянху павета Цзюцзян правінцыі Цзянсу, каб праводзіць зіму. Ціхае возера стала вясёлым і шумным, што ператварыла яго ў цяперашняе «лебядзінае возера» .

Возера Паянху - найбуйнейшае прэснаводнае возера ў Кітаі, кожны год сюды прылятаюць на зімоўку мільёны лебедзяў, дзікіх гусей і іншых пералётных птушак. У цяперашні час возера Паянху ўвайшло ў найлепшы сезон для назірання за пералётнымі птушкамі . -О-

1 2 3