Лічэнне на кітайскіх падлічыльніках афіцыйна ўключана ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны
  2013-12-05 15:22:18

Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА на праведзеным у Баку 8-м пасяджэнні прыняў рашэнне аб афіцыйным уключэнні лічэння на кітайскіх падлічыльніках у спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Метад вядомы як адна з вялікіх кітайскіх вынаходак (разам з компасам, порахам, паперай і кнігадрукаваннем), раней ён быў уключаны ў кітайскі спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны нацыянальнага ўзроўню.

ЮНЕСКА мяркуе, што нематэрыяльная культурная спадчына дае яго ўладальнікам пачуццё прызнання і дачынення да гісторыі, з'яўляецца ключавым фактарам у забеспячэнні культурнай разнастайнасці і чалавечай творчасці. - Р -

1 2 3 4