У воласці Цайна павета Чушуй на паўднёвым захадзе ад Лхасы адкрыты для наведвальнікаў першы ў Тыбеце Музей земляробства і лекавых раслін тыбецкай медыцыны, які стаў новай платформай для дэманстрацыі культуры тыбецкага земляробства.
У музейных павільёнах прадстаўлены розныя традыцыйныя прылады земляробства. Больш за тое, тут сабраны ўзоры больш за 300 відаў лекавых раслін тыбецкай медыцыны.
Паводле слоў музейных работнікаў, новы музей пабудаваны як адна з частак батанічнага саду "Чыстая зямля Лхасы". Тут расце амаль сто відаў арганічных лекавых раслін і кветак. - Р -