Рыбныя рэсурсы ракі Ялуцангпо ацэняць у рамках стартаваўшай у Тыбецкім аўтаномным раёне навуковай праграмы. Атрыманыя даныя будуць выкарыстаны падчас распрацоўкі мер па аднаўленні рыбных рэсурсаў, захаванні біялагічнай разнастайнасці і забеспячэнні ўстойлівага развіцця, заявілі ў Тыбецкай акадэміі сельскагаспадарчых навук і жывёлагадоўлі.
Праграма будзе доўжыцца 5 гадоў. Яна прадугледжвае навуковыя экспедыцыі па багатай на біярэсурсы рацэ Ялуцангпо. Такой маштабнай, працяглай і комплекснай праграмы, як гэтая, тут не праводзілі, паведамілі ў акадэміі.
У рамках праграмы ўжо адбылася першая навуковая экспедыцыя. - Р -