Яа Мін прыме ўдзел у рэаліці-шоў
  2014-06-26 11:02:22

Былы ігрок НБА Яа Мін са сваёй жонкай Е Лі прыме ўдзел у маючым адбыцца рэаліці-шоу, якое пройдзе ў форме баскетбольных спаборніцтваў паміж падлеткамі.

Прэм'ера рэаліці-шоу "One Heart Racing" пройдзе ў Шанхаі 28 чэрвеня на тэлеканале Dragon TV, са штаб-кватэрай у родным горадзе Яа Міна.

Ён сказаў, што прыняў запрашэнне з мэтай натхніць падлеткаў з менш развітых рэгіёнаў Кітая на тое, што руплівая праца дасць магчымасць рэалізаваць свае жаданні.

"Я спадзяюся, што аўдыторыя будзе кранута тым, што мая жонка і я прымем удзел у такім публічным мерапрыемстве, як шоу, і падзеліць з намі нашы цудоўныя ўспаміны аб спаборніцтвах з дзецьмі", - сказаў Яа Мін.

Вучні сярэдняй школы ў шасці розных гарадах прымуць удзел у камандных спаборніцтвах, такіх як забег 20 чалавек са звязанымі нагамі. Таксама Е Лі будзе гатаваць ежу перад камерай.

Іншыя зоркі, такія як былы ігрок у бадмінтон Баа Чуньлай і алімпійскі чэмпіён па спартыўнай гімнастыцы Чэнь Ібінь, таксама прымуць удзел у шоу