У Гуйчжоу і Чунціне працягваюцца ліўні
  2015-06-02 15:13:14

Некаторыя раёны правінцыі Гуйчжоу і горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцін на Паўднёвым Захадзе Кітая пакутуюць ад ліўняў, месцамі адбыліся паводкі, апоўзні; выпаў град, які суправаджаўся моцным ветрам. Праводзяцца мерапрыемствы па прадухіленні і зніжэнні шкоды ад бедстваў.

Паводле апошніх звестак упраўлення па грамадзянскіх справах правінцыі Гуйчжоу, ад ліўняў пацярпелі 122 тыс. чалавек, амаль 7,6 тыс. чалавек тэрмінова эвакуіраваны, трое зніклі без вестак, пяцёра загінулі. - Р -

1 2