У Нанкіне прайшла выстава старых кітайскіх сведчанняў аб шлюбе
  2015-08-19 11:24:33

Да кітайскага Дня Святога Валянціна («Цысіцзе»), якое адзначаецца 20 жніўня, у горадзе Нанкін прадставілі больш за 80 экзэмпляраў сведчанняў аб шлюбе, якія былі выдадзены з эпохі дынастыі Цін да 70-х гадоў ХХ стагоддзя. Самае старое з гэтых сведчанняў было выпушчана больш за 155 гадоў таму.

На выставе можна ўбачыць дакументы не толькі аб шлюбе, але і пра развод, а таксама аб паўторных шлюбах.