У павеце Нінхуа правінцыі Фуцзянь ужо 700 гадоў з пакалення ў пакаленне перадаецца тэхніка набору тэксту з дапамогай рухомых літар. Гэта тэхніка кнігадрукавання з'яўляецца адным з Чатырох вялікіх вынаходніцтваў Кітая. У 2010 годзе яна была ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ААН. Зараз вядома, што тэхніка кнігадрукавання шляхам ручнога набору існуе толькі ў вёсцы Дун'юань (паўднёвы ўсход правінцыі Чжэцзян) і ў павеце Нінхуа правінцыі Фуцзянь.
У павеце Нінхуа існуе амаль 400 тыс. дошчачак з тэкстам, набраным з дапамогай рухомых літар. Гэтыя дошчачкі зроблены з драўніны грушавага дрэва і драўніны лотаса. А тэхніка набору выкарыстоўваецца пераважна для друку генеалагічных дрэў і кананічных кніг.