Кітай на сённяшні дзень з'яўляецца найбуйнейшым у свеце рынкам выязнога турызму і краінай-спажыўцом. Як паказваюць вынікі адмысловага даследавання, летась сярод 109 млн. кітайскіх выязных турыстаў доля жанчын была на 17% вышэй, чым доля мужчын.
Сусветная федэрацыя турыстычных гарадоў (WTCF) 7 верасня апублікавала «Даклад аб выніках даследавання рынку спажывання сярод кітайскіх выязных турыстаў (2014-2015)». Аналітыкі лічаць, што асноўную групу кітайскіх выязных турыстаў складаюць людзі, народжаныя ў 70-я і 80-я гады, іх доля перавышае 70%. Галоўная прычына заключаецца ў тым, што людзі, якія ўваходзяць у гэту групу, як правіла, маюць вышэйшую адукацыю, жанатыя і маюць непаўналетніх дзяцей, а замежныя паездкі ў суправаджэнні бацькоў становяцца выдатнай крыніцай пашырэння кругагляду дзяцей, як паказала сёлетняе апытанне.
Самыя папулярныя гарады для наведвання знаходзяцца ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, на Японію прыпадае пяць гарадоў – Токіа, Осака, Нагоя, Кобе і Нара, тры гарады прыпадаюць на Паўднёвую Карэю – Сеул, Чуджу, Инчхон, далей ідуць Бангкок і Сінгапур.
Як паказала даследаванне, удасканаленне візавай палітыкі, спрашчэнне працэдур, скарачэнне тэрміну апрацоўкі дакументаў - самыя чаканыя моманты сярод кітайскіх выязных турыстаў.