Кітайскі жывапіс і каліграфія
Кітайскі жывапіс і каліграфія – вельмі спецыфічныя "сувеніры". Перад тым, як везці іх у Беларусь, трэба добра ўявіць, дзе вы іх павесіце. Асабліва гэта тычыцца ўзораў каліграфіі. Калі такія карціны будуць знаходзіцца побач з насценным дываном, то прапаную лепш патраціць грошы на сувеніры, пра якія ўзгадваў крыху вышэй.
(Фотаздымкі ўзораў жывапісу і каліграфіі носяць ілюстратыўны характар)