Пекінскі раён Наньлагусян (南锣鼓巷) узнік 700 гадоў назад, у перыяд кіравання дынастыі Юань. Уклад жыцця ў хутунах не мяняўся стагоддзямі. Тут за сценамі хаваюцца двары, у кожным з якіх чатыры дамы, размешчаных па чатырох баках свету.
Калісьці ўвесь Пекін, апроч Імператарскай палаца, складаўся з хутунаў. Зараз тых хутунаў засталося каля дзясятка. Вуліца з прылеглымі завулкамі балансуе паміж гістарычнай аўтэнтычнасцю і камерцыйнай новабудоўляй; з'яўленне ўласнай станцыі метро можа схіліць шалі ў бок апошняй.
Абавязкова знайдзіце час для вывучэння хутунаў, якія адыходзяць ад Наньлагусян на ўсход і на захад – тут значна цішэй. Мааэр хутун – адзін з самых вядомых завулкаў старога горада, а Дунмяньхуа хутун у гады «культурнай рэвалюцыі» атрымаў паэтычнае імя 3-й вуліцы Імклівага скачка наперад. - Р -
(Фота - Р.Мышкоўскі, МРК)