У вёсцы Бааду ўсяго дзевяць падворкаў, гэта адзіная ў Шаньсі вёска, куды не вядзе ніякая дарога. Амаль усе жыхары вёскі – муляры, перад вёскай жыхары высеклі палі ўступамі, каб вырошчваць тут пладовыя дрэвы.
12 гадоў таму тут была ўсталявана пад'ёмная лябёдка, усе бытавыя тавары пры дапамозе троса перавозяць у вёску. Бааду вядомая тым, што ў яе «цяжка трапіць і цяжка пакінуць», нават калі нехта патрапіў у вёску, выйсці адсюль вельмі складана. Дзякуючы гэтаму бізнес у маленькіх мясцовых гасцініцах ідзе паспяхова, цяжкадаступнасць месца прыцягвае ўсё больш турыстаў. З дзевяці падворкаў пяць займаюцца агратурызмам.
Будаўніцтва дарогі ў вёску не прадугледжана: апроч велізарнага сабекошту, таксама ёсць экалагічная праблема. Увод тэхнікі паўплывае на каштоўны ціс. Нягледзячы на тое што мясцовая адміністрацыя неаднаразова прапаноўвала жыхарам пераезд у іншае месца, вяскоўцы вёскі не хочуць адмаўляцца ад добрага даходу, які атрымліваюць, пражываючы тут. - Р -