У Пекіне зачынілася апошняя вугальная электрастанцыя
  2017-03-21 10:29:09

Пасля закрыцця ў кітайскай сталіцы апошняй буйной вугальнай электрастанцыі кампаніі Huaneng Пекін стаў першым горадам Кітая, дзе выкарыстоўваюцца выключна альтэрнатыўныя крыніцы электраэнергіі.

Электрастанцыя Huaneng была пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю ў чэрвені 1999 года. Агульная магутнасць аб'екта складала 845 тыс. кВт. Закрыццё аб'екта дазволіць скараціць расход вугалю прыкладна на 1,76 млн тонаў, выкіды двухвокісу серы - на 91 тону, вокісу азоту - прыкладна на 285 тон, пылу - на 110 тон.