Перу пакутуе ад ліўняў і паводак, справакаваных Эль-Нінья
  2017-03-21 10:29:09

Са снежня мінулага года ў выніку паводак, выкліканых ліўневымі дажджамі, у прыбярэжных раёнах Перу загінулі 62 чалавекі, а колькасць пацярпелых перавысіла 45 тыс. На думку спецыялістаў, галоўнай прычынай цяперашняга стыхійнага бедства, якое адбываецца раз на 50 гадоў, з'яўляецца прыродная з'ява Эль-Нінья - ваганне тэмпературы паверхневых вод у экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна.