У Сямэне прадставілі шматфункцыянальнага робата-пажарнага
  2017-03-22 15:56:57

Атрад асобага прызначэння службы пажарнай абароны горада Сямэнь (правінцыя Фуцзянь, Паўднёва-Усходні Кітай) напярэдадні атрымаў шматфункцыянальнага робата-пажарнага. Робат, абсталяваны бесправадной сістэмай дыстанцыйнага кіравання, можа выконваць задачы пры высокай тэмпературы, у атмасферы атрутных газаў і здольны замяніць чалавека пры тушэнні пажараў у самых небяспечных умовах.