КНДР правяла няўдалы запуск ракеты
  2017-03-22 16:56:01

КНДР правяла няўдалы запуск ракеты. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Рэспублікі Карэя ў сераду.

Прадстаўнік МА РК паведаміў па тэлефоне, што КНДР запусціла ракету недалёка ад горада Вансан на ўсходнім узбярэжжы і, як аказалася, пуск стаў няўдалым.

Як паведамілі мясцовыя СМІ, ракета выбухнула ў паветры амаль адразу пасля пуску.

Запуск ракеты КНДР з'яўляецца відавочнай дэманстрацыяй сілы на фоне сумесных ваенных манеўраў ЗША і РК пад кодавай назвай "Кі рызолв" і "Фоўл ігл".