Лі Кэцян прыбыў з афіцыйным візітам у Аўстралію
  2017-03-23 10:04:59

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыбыў у Канберу з афіцыйным візітам у Аўстралію па запрашэнні прэм'ер-міністра Малькальма Тэрнбула. У рамках паездкі адбудзецца 5-ы раўнд штогадовых перамоў паміж прэм'ерамі Кітая і Аўстраліі.

Лі Кэцян правядзе некалькі сустрэч з М.Тэрнбулам, будзе прысутнічаць пры падпісанні дакументаў аб супрацоўніцтве, сустрэнецца з прадстаўнікамі СМІ і возьме ўдзел у шэрагу іншых мерапрыемстваў. Лі Кэцян таксама сустрэнецца з генерал-губернатарам Аўстраліі Пітэрам Косгроўвам. - Р -