Традыцыйны пачастунак на вясновым фестывалі народнасці дун у Гуйчжоу
  2017-03-23 14:47:27

У пасёлку Лун'э Цяньдуннань-Мяа-Дунскай аўтаномнай акругі /правінцыя Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай / сёння адкрыўся 7-ы Фестываль сельскага турызму павета Ліпін і Лун'эскі фестываль "рачных песень" народнасці дун "Пакланенне вясне". Мясцовыя жыхары і турысты, якія сабраліся на свяце, змаглі паспрабаваць традыцыйны дунскі пачастунак - духмяную поліўку на аснове чайнага настою.