Узровень мора дасягнуў 30-гадовага максімуму ля ўзбярэжжа КНР
  2017-03-24 09:09:18

Узровень мора ля кітайскага ўзбярэжжа дасягнуў 30-гадовага максімуму, паведамляе Дзяржаўнае акеаналагічнае ўпраўленне КНР.

З 1980 па 2016 год узровень мора ў сярэднім уздымаўся на 3,2 мм за год, аднак у 2016-м ён падскочыў ажно на 38 мм. Гэта прывяло да пагрозы штармоў, паводак, берагавой эрозіі і той з'явы, калі марскі прыліў заходзіць глыбока ў рачныя рэчышчы, ствараючы велізарную разбуральную хвалю. Сёння на кітайскай рацэ Цяньтан такі марскі бор дасягае ў вышыню дзевяці метраў і ідзе з хуткасцю каля 20 км/г. Раней ён змываў усё на сваім шляху, зараз жа, пасля ўмацавання берагоў, стаў мясцовай адметнай мясцінай. Аднак іншыя рэкі Кітая да такіх з'яў папросту не гатовы. - Р -