Сі Цзіньпін накіраваў Лізавеце II тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з тэрактам у Лондане
  2017-03-24 10:11:29

Сі Цзіньпін у чацвер накіраваў каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з тэрактам у Лондане. Сі Цзіньпін рашуча асудзіў тэракт, выказаўшы глыбокі смутак па нявінных ахвярах, а параненым і сваякам загінуўшых – шчырыя спачуванні.

Сі Цзіньпін адзначыў, што тэрарызм – агульны вораг усяго свету, Кітай выступае супраць любых форм тэрарызму і мае намер умацаваць супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй і міжнароднай супольнасцю, прыклаўшы актыўныя намаганні для падтрымання бяспекі ва ўсім свеце. - Р -