МЗС КНР: Кітай рашуча асуджае тэракт у Лондане
  2017-03-24 11:20:06

Як заявіла ў чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, кітайскі бок рашуча асуджае тэракт у Лондане і гатовы разам з міжнароднай супольнасцю змагацца з выклікамі і пагрозамі тэрарызму.

Паводле звестак СМІ, у другой палове 22 сакавіка па мясцовым часе ля будынка брытанскага парламента адбыўся тэракт, у выніку якога загінула пяць чалавек, больш за сорак атрымалі траўмы.

Адказваючы на пытанне журналіста адносна тэракту, кітайскі дыпламат адзначыла, што кітайскі бок рэзка асуджае тэракт у Лондане, выказвае смутак па загінуўшых і сардэчныя спачуванні іх родным. Старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і міністр замежных спраў КНР Ван І накіравалі брытанскаму боку тэлеграмы са спачуваннямі.

Хуа Чуньін таксама сказала, што тэрарызм з'яўляецца агульным ворагам міжнароднай супольнасці, кітайскі бок рашуча выступае супраць любых формаў тэрарызму і гатовы разам з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку і Вялікабрытаніяй, узмацніць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і забяспечыць мір і бяспеку на планеце.