АБІІ зацвердзіў 13 новых членаў банка
  2017-03-24 11:20:06

Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый / АБІІ / у чацвер абвясціў аб прыняцці Саветам кіраўнікоў банка рэзалюцыі, якая сцвярджае 13 заявак на далучэнне да АБІІ. Такім чынам, агульная колькасць членаў банка дасягнула 70.

Сярод тых, хто атрымаў адабрэнне на ўступленне ў АБІІ, - пяць рэгіянальных членаў, уключаючы Афганістан, Арменію, Фіджы, Сянган і Усходні Тымор, а таксама восем нерэгіянальных дзяржаў: Бельгія, Канада, Эфіопія, Венгрыя, Ірландыя, Перу, Судан і Венесуэла.

13 зацверджаных кандыдатаў афіцыйна стануць сябрамі АБІІ пасля завяршэння неабходных унутраных працэдур і ўнясення першапачатковых узносаў у банк.