У Лондане ўшанавалі памяць загінуўшых у выніку тэракта
  2017-03-24 15:17:21

На Трафальгарскай плошчы ў брытанскай сталіцы прайшла жалобная цырымонія з запальваннем свечак у памяць аб загінуўшых у выніку тэракту.

Напад адбыўся ў цэнтры Лондана ў сераду прыкладна ў 14:40 па мясцовым часе. Аўтамабіль наехаў на натоўп людзей паблізу будынка парламента, пасля чаго з яго выйшаў узброены нажом мужчына і атакаваў людзей. Па стане на раніцу чацвярга, ахвярамі тэракта сталі 4 чалавекі, яшчэ каля 40 пацярпелі. - Р -