Французскі бок як мага хутчэй аб'явіць факты па справе аб забойстве кітайца ў Францыі
  2017-03-30 14:17:27

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на чарговай прэс-канферэнцыі паведаміў, што, па словах прадстаўнікоў міністэрства замежных спраў і міністэрства ўнутраных спраў Францыі, інцыдэнт з забойствам кітайца ў гэтай краіне будзе разбірацца сур'ёзна і добрасумленна, следчыя працэдуры будуць завершаны як мага хутчэй, неўзабаве будуць абвешчаны факты па дадзеным інцыдэнце.

Увечары 26 сакавіка па мясцовым часе кітаец быў застрэлены ў сваім доме ў Парыжы пераапранутымі у цывільнае французскімі паліцэйскімі. Кітайцы, якія знаходзяцца ў Францыі, накіравалісь з пэтыцыяй да паліцэйскага ўпраўлення, дзе адбыліся сутыкненні з паліцыяй.

Лу Кан распавёў, што, па словах прадстаўнікоў міністэрства замежных спраў і міністэрства ўнутраных спраў Францыі, дадзены інцыдэнт будзе разбірацца сур'ёзна і добрасумленна, следчыя працэдуры будуць завершаны як мага хутчэй, неўзабаве будуць абвешчаны факты па дадзеным інцыдэнце. Паводле паведамленняў французскага боку, датычныя да гэтай справы паліцэйскія ўжо адхілены ад службы і знаходзяцца пад следствам, большасць раней затрыманых з-за сутыкненняў з паліцыяй ужо вызваленыя.

Лу Кан паведаміў, што МЗС КНР і пасольства КНР у Францыі працягнуць уважліва сачыць за зрухамі ў сувязі з дадзеным інцыдэнтам, заклікаць французскі бок аптымальным чынам уладзіць яго. "Адначасова з гэтым мы заклікаем шырокія колы кітайцаў, што знаходзяцца ў Францыі, адстойваць свае правы ў адпаведнасці з законам і на рацыянальнай аснове".