У выніку ДТЗ у Тэхасе загінулі 12 чалавек
  2017-03-30 16:44:57

У сераду ў выніку сутыкнення царкоўнага аўтобуса і пікапа ў штаце Тэхас загінулі 12 чалавек, яшчэ трое атрымалі раненні.

Інцыдэнт адбыўся ў 00:20 па мясцовым часе ў сераду ля парка ў 120 км на захад ад горада Сан-Антоніа ў цэнтральнай частцы штата, паведамілі ў Дэпартаменце грамадскай бяспекі Тэхаса ..

Царкоўны аўтобус, у якім знаходзіліся 14 вернікаў, накіроўваўся па аўтатрасе 83 у Тэхасе, ён сутыкнуўся з пікапам.

Па словах прадстаўніка гэтага дэпартамента, параненыя дастаўлены ў бальніцу, пакуль невядома, ці ёсць сярод іх вадзіцель пікапа.

Губернатар штата Грэг Эбат заявіў, што ён і яго жонка выказалі спачуванні сем'ям ахвяраў і пацярпелым.

Дэпартамент грамадскай бяспекі штата пачаў расследаванне прычын аварыі.